У выхадныя дні ў Беларусі будзе без ападкаў
Малавоблачна, без дажджу і моцнага ветру — проста ідэальна.
6 чэрвеня, у суботу, у Беларусі будзе малавоблачна і без ападкаў, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі. Вецер прагназуецца няўстойлівы, але нямоцны — 3-8 метраў у секунду.
Тэмпература паветра ўначы — 3-10 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 21-26, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца ажно да 28 градусаў.
У нядзелю, 7 чэрвеня, надвор'е не зменіцца.