Надвор'е ў Беларусі 21 студзеня: аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру

Зіма ў Беларусі

Зіма ў Беларусі / @euroradio

21 студзеня з-за моцнага ветру ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.

У нядзелю чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы часам будзе ісці снег, чакаецца слабая мяцеліца, месцамі па паўднёвым усходзе краіны прагназуецца моцны снег. Днём істотных ападкаў не прадбачыцца.

Уначы будзе моцны парывісты вецер, на захадзе краіны яго парывы будуць дасягаць 15-20 м/с. Днём вецер стане пераменным, слабым да ўмеранага.

Дзённая тэмпература будзе вар'іравацца ад -1 на паўднёвым захадзе да -8 на паўночным усходзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі