Надвор'е ў Беларусі ў нядзелю: дажджы, навальніцы і да +31
Мабыць, заўтра спатрэбіцца парасон / Еўрарадыё
21 чэрвеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы. Днём пры навальніцах месцамі прагназуюцца град і моцныя ліўні. Вецер паўночна-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты, днём у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру.
Тэрмометры ноччу пакажуць 15-20 вышэй за нуль, днём чакаецца 23-31 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.