Надвор'е ў нядзелю: дажджы, навальніцы і да +24

Травень у Беларусі / Еўрарадыё
Травень у Беларусі / Еўрарадыё

У нядзелю, 16 траўня, у Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца туман. Вецер ноччу будзе няўстойлівы слабы, днём — паўднёвы 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

У начны час тэмпература паветра складзе ад +6 да +12 градусаў, днём — ад +18 да +24.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі