Надвор'е ў нядзелю: моцны вецер і галалёдзіца
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 14 лютага, будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Ноччу і раніцай у многіх раёнах чакаецца кароткачасовы снег, на асобных участках дарог — галалёдзіца.
Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны да парывістага, ноччу па ўсходзе месцамі моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 3... 17 градусаў ніжэй за нуль, днём чакаецца 2... 8 градуса марозу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.