Намеснік міністра адукацыі: У руху "Студэнты супраць" амаль не было студэнтаў

Намеснік міністра адукацыі: У руху "Студэнты супраць" амаль не было студэнтаў

2500 подпісаў за адмену платных пераздач ніхто не бачыў, а ў пратэстным руху практычна не было студэнтаў. Пра гэта журналістам заявіў намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

Віктар Якжык: "Па нашых звестках, рэальна студэнтаў у гэтым руху амаль не было. Гэтае пытанне вырашаецца на ўзроўні БДУ. Хачу сказаць, што крытэрам, у тым ліку і Балонскага працэсу, з'яўляецца якасць адукацыі, а не ўсёдазволенасць. Прычым рух суправаджаўся адкрытай хлуснёй, бо ніхто не бачыў гэтыя 2,5 тысячы подпісаў".

Так ён ацаніў рух студэнтаў за рэальны ўдзел у самакіраванні ўніверсітэтам. Студэнтам ён раіць звяртацца у свае прафсаюзы, у дэканаты і нават да рэктара, калі іх нешта не задавальняе.

Нагадаем, што студэнты паведамлялі пра сабраныя 2500 подпісаў супраць платных пераздач. Па іх словах, усе подпісы былі накіраваныя да рэктара БДУ Сяргея Абламейкі. Але платныя пераздачы ўсё адно ўвялі. Тады на пачатку снежня студэнты правялі вулічны марш, які сабраў некалькі дзясяткаў удзельнікаў.

Фота: zviazda.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі