Нападніка ФК "Крумкачы" Уладзіміра Карпа забралі ў войска

Нападніка ФК "Крумкачы" Уладзіміра Карпа забралі ў войска

Нападнік футбольнага клуба "Крумкачы" Уладзімір Карп прызваны ў войска — ён будзе служыць у рэзерве. Як паведамляе афіцыйны сайт клуба, бліжэйшы месяц спартовец будзе служыць у зенітна-ракетных войсках каля Фаніпаля. Прысягу ён прыме 11 чэрвеня.

Футбаліст будзе служыць ў вайсковай часці 30151, пункце пастаяннай дыслакацыі штаба 15-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.

Дарэчы, Уладзімір Карп прапусціў пачатак сезону з-за траўмы і толькі нядаўна аднавіўся пасля яе. У матчы са "Слуцкам" нападнік дэбютаваў за "Крумкачоў" у вышэйшай лізе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі