Настаўніца: Бацькі ўжо даўно не здаюць грошы ў рукі, а пераводзяць на рахунак
Паводле пастановы Мінадукацыі ад 28 снежня 2016 года, бацькоўскім камітэтам больш нельга збіраць грошы з бацькоў. Фінансамі будзе займацца толькі апякунская рада і толькі праз банкаўскія рахункі ўстановы адукацыі. Але такі механізм існуе ў школах ужо даўно. Пра гэта Еўрарадыё распавяла настаўніца адной з мінскіх школ Вікторыя.
Вікторыя: “Цяпер не актуальна задаваць грошы наяўнымі, ёсць рахунак школы, куды бацькі кладуць грошы і прыносяць квітанцыі. Таму нічога тут асабліва не памяняецца, як мне падаецца”.
Апякунская рада, якая цяпер будзе займацца грашыма, складаецца ў асноўным з бацькоў вучняў.