Навучэнец каледжа пашкодзіў на Мазыршчыне за ноч 11 аўтамабіляў

Навучэнец каледжа пашкодзіў на Мазыршчыне за ноч 11 аўтамабіляў

11 аўтамабіляў у вёсцы Козенкі на Мазыршчынесталі ахвярамі дзеянняў п'янага навучэнца каледжа, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 6 кастрычніка, калі навучэнец аднаго з гомельскіх каледжаў прыехаў дадому на выхадныя. 18-гадовы хлопец сустрэўся з сябрамі і выпіў. Увечары адзін з кампаніі заснуў проста на лаўцы, а двое іншых пайшлі па дамах. 

Навучэнцу да дома было толькі каля 400 метраў. Але па дарозе ён вырашыў крышыць аўтамабілі. Дзесьці пабіў фары, на некаторых адарваў і пагнуў нумары, у нейкіх аўто адарваў дворнікі. На некаторых ён надрапаў металічным прадметам слова з трох літар. Ахвярамі п'янага хлопца сталі "Опелі", "Аўдзі", "Фальксвагены", "Мерсэдэсы", "Рэно" і нават "Крайслер".

Пазней выявілася, што сярод пацярпелых ёсць як аднакласнікі, так і знаёмыя хлопца. Патлумачыць свой учынак ён не змог, бо пасля выпіўкі цьмяна памятае падзеі. 

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце хуліганства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі