Навукоўцы высветлілі, чаму мы адкладаем справы напасля

А яшчэ навукоўцы прапанавалі два спосабы справіцца з пракрастынацыяй / pixabay
А яшчэ навукоўцы прапанавалі два спосабы справіцца з пракрастынацыяй / pixabay

Людзі адкладаюць справы напасля — ці пракрастынуюць — таму што спадзяюцца, што ў будучыні выканаць тую ж самую задачу можа стаць нейкім чынам прасцей, піша Washington Post. Гэта вынік свежага даследавання, апублікаванага ў часопісе Nature Communications.

Навукоўцы прапануюць нам два спосабы змагання з пракрастынацыяй.

Па-першае, запомніце задачу. Німа чаго смяяцца, пракрастынатары са стажам могуць так часта адкладаць справы, што ў выніку наогул нічога не робяць. Даследчыкі рэкамендуюць паставіць на тэлефон паболей напамінкаў. Чым больш іх будзе, тым вышэй верагоднасць, што вы менш будзеце пракрастынаваць і хутчэй разбярэцеся з непрыемнай працай.

Другі варыянт: уявіце сябе ў будучыні. Гэта значыць, уявіце таго чалавека, якога ў будучыні будуць абцяжарваць неаплачаныя рахункі, прапушчаныя дэдлайны і нямыты посуд. Гэта дапаможа нагадаць, што пракрастынацыя ані не палягчае выканання задачы.

Ваш мозг, убачыўшы гэтыя вобразы, сцяміць: у будучыні вартасць намагання будзе такой самай, як цяпер. Так што, калі вы адкрылі гэты артыкул, каб папракрастынаваць — раім узяцца за працу проста зараз.

А потым адразу ж вяртайцеся на Еўрарадыё!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі