Назіральнікі ААН: У Славянску дзейнічалі людзі з АК-47 і кулямётамі
Назіральнікі ААН ва Украіне сцвярджаюць, што захопам адміністрацыйных будынкаў у Славянску займаліся "добра ўзброеныя і арганізаваныя апалчэнцы".
З такой версіяй выступіў у нядзелю на пасяджэнні Савета бяспекі ААН памочнік генсакратара па палітычных пытаннях Оскар Фернандэс-Таранка.
Паводле яго слоў, якія перадае ІТАР-ТАСС, назіральнікі ААН "бачылі ўзброеных апалчэнцаў з АК-47, кулямётамі і снайперскімі вінтоўкамі". Памочнік генсакратара сцвярджае, што пачынаючы з 6 красавіка "ўзброеныя асобы" займалі дзяржаўныя будынкі і канфіскоўвалі агнястрэльную зброю ў Данецку, Луганску і Харкаве. "За апошнія 24 гадзіны хваляванні і захоп дзяржаўных будынкаў працягваўся па меншай меры яшчэ ў пяці гарадах усходняй Украіны, уключаючы гарады Славянск, Краматорск і Дружкоўка", — адзначыў ён.
Таксама Фернандэс-Таранка сцвярджае, што падчас маніфестацый у Харкаве ў нядзелю былі параненыя каля 50 чалавек.
Фота — УНІАН