Названая прычына крушэння ўкраінскага "Боінга"
Прычынай крушэння ўкраінскага "Боінга" ў Іране стаў пажар рухавікоў. Такую прычыну назваў кіраўнік прэс-службы Міністэрства дарог і гарадскога развіцця Ірана Касім Нізамі, перадае РБК.
У СМІ з'явіліся версіі, што самалёт мог быць збіты іранскімі ракетамі: незадоўга да авіякатастрофы Іран атакаваў дзве амерыканскія вайсковыя базы на тэрыторыі Ірака. Маўляў, выпадковая ракета магла збіць і ўкраінскі пасажырскі самалёт.
Аднак Нізамі падкрэслівае, што прычына аварыя мела тэхнічны характар. "Калі б надзвычайнае здарэнне было выкліканае ракетай, самалёт выбухнуў бы ў небе, але прычынай быў пажар у рухавіку і няўдалая спроба пілота ўзяць лайнер пад кантроль, што і прывяло да крушэння", — патлумачыў ён.
Авіякатастрофа адбылася ў ноч на 8 студзеня. "Боінг" авіякампаніі МАУ, на борце якога было 176 чалавек, разбіўся пад Тэгеранам неўзабаве пасля ўзлёту. Нікому з пасажыраў і экіпажа выжыць не ўдалося.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.