Названыя прозвішчы загінулых на падлодцы Герояў Расіі

Названыя прозвішчы загінулых на падлодцы Герояў Расіі

Названыя прозвішчы загінулых на падлодцы Герояў Расіі. Паводле дадзеных Baza, гэта — Дзяніс Далонскі і Мікалай Філін. Далонскі — капітан першага рангу, быў камандзірам атамнай глыбокаводнай станцыі, якая мае неафіцыйную назву "Лашарык". Званне Героя РФ ён атрымаў 6-7 гадоў таму за даследаванне Арктыкі і Антарктыкі. Філін — капітан першага рангу, займаўся выпрабаваннем глыбокаводнай ваеннай тэхнікі. Званне Героя РФ атрымаў у 2018-м.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 1 ліпеня ў Баранцавым моры. Там на навукова-даследчым глыбокаводным апараце адбыўся пажар, загінулі 14 маракоў. Уладзімір Пуцін на сустрэчы з міністрам абароны Сяргеем Шайгу паведаміў, што сярод загінулых — 7 капітанаў першага рангу, два Героя Расіі. Па неафіцыйнай інфармацыі, у апараце агулам былі 25 чалавек. Пяць з іх цяпер знаходзяцца ў бальніцы.

Baza называе прозвішчы яшчэ двух загінулых. Гэта — капітан першага рангу Андрэй Васкрасенскі і Дзяніс Апарын. У апошняга бацька з'яўляецца Героем Расіі, капітанам першага рангу, камандзірам вайсковай часткі ў Пецергофе, да якой прыпісаныя маракі, якія былі на "Лашарыку". Афіцыйнай інфармацыі на гэты конт няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі