Не да законаў: якія правы палітвязняў парушаюцца ў зняволенні і як
Сядзіцца ім значна горш, чым злодзеям, забойцам ды іншым крымінальнікам / калаж Еўрарадыё
Палітвязню ніхто не піша?
Другое права, якое гарантаванае вязням, але сістэмна парушаецца адміністрацыямі беларускіх калоній і асобнымі супрацоўнікамі, — права на ліставанне, як гэта вызначае беларускі закон. Альбо права на сувязь з вонкавым светам, як гэта зафіксавана Мінімальнымі стандартнымі правіламі абыходжання з вязнямі.
“Так, мы ўжо доўга сочым за сітуацыяй з публічнымі асобамі — Марыяй Калеснікавай, Мікалаем Статкевічам і Віктарам Бабарыка, — якія змяшчаюцца ў цяперашні момант у строгай ізаляцыі: ад іх не паступае карэспандэнцыі родным, няма звестак пра стан іх здароўя. Але не толькі публічныя асобы маюць такія праблемы, шмат іншых палітвязняў сістэматычна сутыкаецца з блакіроўкай ліставання”.
Да сувязі з вонкавым светам Міжнародныя стандарты адносяць і сувязь з абаронцам — адвакатам. Адвакатаў вельмі часта не пускаюць да палітвязняў, бяруць у іх падпіскі аб неразгалошванні, а таксама пераследуюць за тое, што яны проста выконваюць свае прафесійныя абавязкі — абараняюць чалавека, які пераследуецца паводле палітычных прычын.
Ібупрафенам па каранавірусе!
У вязняў ёсць права на абарону і ахову здароўя, а таксама на своечасовую медыцынскую дапамогу, якая аказваецца ў патрэбным аб’ёме. Родныя палітвязняў рэгулярна паведамляюць пра тое, што вязні не атрымліваюць дастатковай медыцынскай дапамогі прымальнай якасці.
“Напрыклад, вядома, што ў той жа шклоўскай калоніі, дзе ўтрымліваецца каля 10% палітвязняў ад колькасці ўсіх зняволеных, прыкметы каронавіруса лекавалі ібупрафенам, калі палітвязні абвяшчаюць галадоўку, лекар за ўвесь час можа іх так і не пабачыць, людзям не перадаюць іх рэцэптурныя лекі і шмат чаго іншага”.
Паводле слоў Рудзянковай, часта прыходзіцца казаць пра парушэнні правоў менавіта тых вязняў, якія трапілі ў турму з палітычных прычын: “Такое выбарачнае стаўленне, якое пагаршае становішча людзей, з’яўляецца дыскрымінацыяй паводле палітычных поглядаў. Такія дзеянні парушаюць права вязняў на раўнапраўнае абыходжанне”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.