Не тусоўшчыца, не піла, працавала. Што вядома пра дзяўчыну, забітую у Бабруйску

Не тусовщица, не пила, работала. Что известно о девушке, убитой в Бобруйске

У ноч на 20 ліпеня ў Бабруйску адбылося падвойнае забойства. Падазраваны, Аляксандр А. затрыманы, ён дае паказанні. А родныя і знаёмыя адной з забітых — 26-гадовай Крысціны А. дагэтуль не могуць паверыць у тое, што адбылося.

Дзяўчына нарадзілася ў аграгарадку Завалочыцы Глускага раёна, у Бабруйску здымала кватэру і працавала ў гастраноме "Квартал смаку" прадаўцом-касірам. Крысціна заўсёды была на сувязі з сястрой, дапамагала ёй з пляменнікам, любіла катацца на веласіпедзе і гуляць у пейнтбол.

Знаёмая забітай (імя ёсць у рэдакцыі) апісвае Крысціну А. як вясёлую, добрую і спагадлівую дзяўчыну. На пытанне, ці была яна тусоўшчыцай, наадрэз кажа: не.

"Яна не была заўважаная ў нейкіх п'янках, не паліла, па-мойму. Мы хадзілі на фестываль ліхтароў, Крысціна нават матам не лаялася. Яна не была тусоўшчыцай. Працуючы ў краме за 350 рублёў, асабліва не патусуешся.

Працавала шмат, выходзіла на змену, калі прасілі. А нават калі яна і пайшла на дыскатэку, гэта законам не забаронена. Вы дакладна ні на адной фатаграфіі не ўбачыце яе з выпіўкай, — распавядае суразмоўца Еўрарадыё. — Крысціна была свабоднай дзяўчынай. А лёс распарадзіўся, што менавіта ў гэты дзень яна пайшла з нейкай Алесяй, і так адбылося".

Не тусовщица, не пила, работала. Что известно о девушке, убитой в Бобруйске
Фота са старонкі Крысціны ў "Вконтакте"

Па словах суразмоўцы Еўрарадыё, другую дзяўчыну, 27-гадовую Алесю, ні яна, ні сястра Крысціны не ведалі.

"Алесю, па-мойму, наогул ніхто не ведаў. Мы глядзелі ў інтэрнэце, у сябрах у Крысціны у "Вконтакте" яе няма. Не ведаю нават, як яна выглядае".

У ноч з 19 на 20 ліпеня дзяўчыны праводзілі час у клубе "Прэстыж". Там яны сустрэліся з Аляксандрам А. і вырашылі паехаць да яго дадому. Праз некалькі гадзін у міліцыю патэлефанавалі — дзяўчына (па словах крыніцы Еўрарадыё, гэта была Крысціна) паспела пракрычаць, што яе забіваюць, але не змагла назваць дакладны адрас. Калі міліцыя знайшла тую самую кватэру, абедзве дзяўчыны былі мёртвыя.

Суразмоўца кажа, што у Бабруйску не шмат клубаў з начнымі дыскатэкамі, і "Прэстыж" лічыцца адной з лепшых устаноў: "Гэта не "быдла-паці" нейкае, гэта нармальны па бабруйскіх мерках клуб".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі