Невядомыя напалі на касцёл: забралі грошы з лаўкі і скрыню з ахвяраваннямі

Неизвестные напали на костел: забрали немного денег и ящик с пожертвованиями

Невядомыя зрабавалі касцёл Святога Казіміра ў Лагойску, паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама.

У міліцыю звярнуўся ксёндз касцёла і расказаў, што невядомыя трапілі ў храм праз пабітае акно. Перш яны спрабавалі ўвайсці праз дзверы, але адчыніць замок не атрымалася.

— Забралі толькі невялікія ахвяраванні, прылады не кранулі, касцёльнае начынне таксама пакінулі, — цытуе прэс-сакратара беларускага касцёла Юр'я Санько мясцовае выданне PLN.

Па папярэдняй інфармацыі следчых, з крамы са свечкамі і царкоўным начыннем выкралі манетамі каля 25 рублёў. Таксама невядомыя забралі з сабой скрыначку з ахвяраваннямі, у якой было яшчэ прыкладна 25 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі