Невядомыя паведамілі пра мініраванне Мінскага завода шасцерняў
Міліцыя правярае паведамленне пра мініраванне Мінскага завода шасцерняў.
Паведамленне пра мініраванне прыйшло сёння ўначы на электронную пошту завода, адзначаюць у прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама. Зранку супрацоўнікі завода перадалі гэтае паведамленне ў міліцыю.
На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі ды сапёрна-піратэхнічная група.
Пазней выявілася, што паведамленне пра мініраванне было фальшывым.
За апошнія тыдні паступалі паведамленні пра мініраванне двух універсітэтаў (БДУ і МДЛУ), пяці школаў і гімназіяў, а таксама Мінгарвыканкама, гатэляў "Мінск" і "Прэзідэнт-атэль", гандлёвага цэнтра "Сталіца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.