Новы кіраўнік "Беларуськалію" абяцае змагацца за адмену санкцый

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота

"Беларуськалій", ілюстрацыйнае фота

"Беларуськалій" працягне змагацца за адмену заходніх санкцый. Пра гэта ў эфіры дзяржтэлеканала "Беларусь 1" заявіў гендырэктар прадпрыемства Андрэй Рыбакоў.

"Будзем у кожным разе пра сябе нагадваць і тыя неправамерныя дзеянні, якія былі накіраваныя супраць "Беларуськалію", супраць нашай краіны", — заявіў ён.

Як расказвала Еўрарадыё, 4 лістапада Лукашэнка прызначыў Андрэя Рыбакова гендырэктарам "Беларуськалію". Ён замяніў на гэтай пасадзе Івана Галаватага, якога Лукашэнка паабяцаў адправіць амбасадарам у краіну, дзе ведаюць рускую мову.

"Беларуськалій" трапіў пад санкцыі ЕС у 2022 годзе. Прадпрыемства падало ў суд ЕС на адмену гэтага рашэння. Аднак сёлета ў верасні Еўрапейскі суд у Люксембургу адмовіўся адмяняць абмежавальныя меры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі