Новы пасол Швейцарыі ўжо ў Беларусі

Новы пасол Швейцарыі ўжо ў Беларусі

Новы пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін ужо ў Беларусі. Пра гэта яна напісала ў Twitter. Хонэгер-Залатухін збіраецца ўручыць Аляксандру Лукашэнку даверчыя граматы. Але гэта не з'яўляецца актам яго прызнання, раней паведамілі ў МЗС Швейцарыі. У Берне лічаць, што ўручэнне даверчых грамат — гэта неабходная працэдура, каб усталяваць адносіны паміж афіцыйным прадстаўніком краіны і дзяржавай яго знаходжання.

Швейцарская газета Neue Zürcher Zeitung піша, што ўручэнне даверчых грамат адбудзецца ўжо ў бліжэйшы час. Крысцін Хонэгер-Залатухін адразу ж зоймецца лёсам беларускай палітзняволенай, грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі