Новым галоўным трэнерам ФК "Мінск" стане Вадзім Скрыпчанка

Новым галоўным трэнерам ФК "Мінск" стане Вадзім Скрыпчанка

Галоўны трэнер ФК "Мінск" Андрэй Разін пайшоў у адстаўку. Новым галоўным трэнерам стане Вадзім Скрыпчанка, паведамляе прэс-служба гэтага клуба. Ён ужо працаваў з гэтай камандай у 2011-2013 гадах, да свайго ад'езду ў Расію разам з Віктарам Ганчарэнкам. Скрыпчанку 44 гады. Летась ён працаваў з "Тарпеда-БелАЗ", развітаўся з камандай у верасні.

Разін працаваў з "Мінскам" з пачатку 2019 года. Ён застанецца ў камандзе, але на іншай пасадзе.

ФК "Мінск" выступае ў чэмпіянаце Беларусі няўдала, займае 14-е месца ў турнірнай табліцы.

Новым галоўным трэнерам ФК "Мінск" стане Вадзім Скрыпчанка
Андрэй Разін / fcminsk.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі