Новым упаўнаважаным па правах чалавека ў Расіі стала ўраджэнка Віцебска

Новым упаўнаважаным па правах чалавека ў Расіі стала ўраджэнка Віцебска

Новым упаўнаважаным па правах чалавека ў Расіі стала ўраджэнка Віцебска Таццяна Маскалькова. За яе кандыдатуру прагласавалі 323 дэпутаты Дзярждумы з 440. Пасада ўпаўнаважанага вызвалілася пасля таго, як Эла Памфілава стала старшынёй Цэнтрвыбаркама Расіі.

Таццяне Маскальковай 60 гадоў. Яна — генерал-маёр міліцыі. Маскалькова нарадзілася ў Віцебску ў сям'і афіцэра-дэсантніка. Вышэйшую адукацыю яна атрымала ў Расіі. Маскалькова — доктар філасофскіх і юрыдычных навук. Яна амаль тры дзесяцігоддзі служыла ў органах унутраных спраў Расіі. Пачынала шэраговай, а скончыла службу першым намеснікам прававога дэпартамента МУС. У біяграфіі Таццяны Маскальковай адзначаецца, што яна — "ветэран баявых дзеянняў".

У пятніцу Дзярждума Расіі датэрмінова спыніла дэпутацкія паўнамоцтвы Маскальковай (яна ўваходзіла ў фракцыю "Справядлівая Расія").

Радыё Свабода нагадвае, што ўраджэнка Беларусі вядомая рэзананснымі прапановамі, скіраванымі на прыняццё больш жорсткіх законаў. Напрыклад, пасля скандальнай акцыі групы Pussy Riot яна прапанавала ўвесці крымінальную адказнасць за перформансы. Таксама Маскальковай належыць прапанова перайменаваць МУС у... ВЧК.

Новым упаўнаважаным па правах чалавека ў Расіі стала ўраджэнка Віцебска
Фота: ria.ru
Новым упаўнаважаным па правах чалавека ў Расіі стала ўраджэнка Віцебска
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі