Нядзеля будзе цёплай, але ў асобных раёнах чакаюцца дажджы
У бліжэйшыя суткі, 21 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Вецер будзе няўстойлівы, слабы да ўмеркаванага, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў цяпла, удзень будзе 24-29 градусаў вышэй за нуль, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.