Нядзеля будзе сухой і цёплай — да +26
У бліжэйшыя суткі, 18 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю без ападкаў.
Кароткачасовыя дажджы сіноптыкі прагназуюць толькі месцамі па ўсходзе Магілёўскай вобласці. Таксама ўначы і раніцай магчымы слабы туман.
Вецер будзе слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла, а ўдзень паветра прагрэецца да 20-26 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.