Нягледзячы на санкцыі ЕС Ярмошына прыляцела ў Вену (фота)

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына 19 ліпеня прызямлілася ў аэрапорце Вены, пішуць "Беларускія навіны" ў сваім фэйсбуку.

Нагадаем, што беларуская чыноўніца знаходзіцца ў "чорным спісе" Еўрасаюза: ёй забароненыя паездкі ў краіны ЕС. Тым не менш 20 ліпеня яна прыме ўдзел у канферэнцыі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Мерапрыемства пройдзе ў аўстрыйскай сталіцы.

Фота: Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі