Някляеў: Апазіцыя не павінна ісці на выбары, калі яна супраць рэжыму

Былы кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў рэзка раскрытыкаваў прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, якія вырашылі ўдзельнічаць у сёлетніх выбарах. На яго думку, ніхто з апазіцыі не можа ўдзельнічаць у гэтай кампаніі, калі “не здрадзіў дэмакратыі” і не падтрымлівае рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

“Ніколі яшчэ я не перажываў такой невыноснай, як гэтым летам, спёкі і не адчуваў такога невыноснага сораму”, — заявіў ён на сумеснай прэс-канферэнцыі прадстаўнікоў дэмакратычных сіл у Мінску.

Някляеў лічыць, што ў прэзідэнцкай кампаніі нельга ўдзельнічаць, бо яшчэ адзін былы кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч “незаконна пазбаўлены” такога права. Пры гэтым Някляеў выказаў публічную падзяку Статкевічу за “мужнасць, якая дапамагае тым, хто мае сорам і сумленне не падаць духам”. Таксама ён заявіў, што гатова ва ўсім падтрымаць Статкевіча.

Статкевіч: Хачу арганізаваць сустрэчу Лукашэнкі з выбаршчыкамі на плошчы

Статкевіч, Някляеў, Лябедзька будуць угаворваць Караткевіч зняцца з выбараў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі