Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук нарадзіла сына

Маргарыта Ляўчук апублікавала першае фота

Маргарыта Ляўчук апублікавала першае фота / instagram.com

Беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, якая была вымушана з'ехаць з Беларусі пасля падаўлення пратэстаў у 2020-м, стала маці. Пра гэта яна паведаміла ў Instagram. "Нарадзілі", — напісала Ляўчук. І дадала ў каментарах, што ў яе сын.

Маргарыта Ляўчук — былая салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета. Падчас выбараў 2020-га яна падтрымала пратэстоўцаў. Ляўчук шмат часу праводзіла ва Украіне, дзе выступала з серыяй дабрачынных канцэртаў у рамках ініцыятывы "Культурны дэсант".

У РБ за ўдзел у сатырычным праекце спявачку завочна асудзілі.

Летам сёлета стала вядома, што Ляўчук ўзяла шлюб з 40-гадовым украінцам Русланам Карнійкам, які служыць у супрацьпаветранай абароне. Вяселле прайшло ў Харкаве. Маргарыта тады паведаміла, што чакае дзіця. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі