Па цэнтры Гомеля гуляў аголены хлопец

Па цэнтры Гомеля гуляў аголены хлопец

У цэнтры Гомеля. на вуліцы Савецкай, міліцыянты затрымалі хлопца, які гуляў аголеным. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч.

Здарэнне адбылося 20 траўня. Пра аголенага хлопца міліцыянтам паведамілі абураныя гараджане. Праваахоўнікі аператыўна затрымалі парушальніка парадку — высветлілася, што гэта 20-гадовы гамяльчук. Прычынай яго паводзінаў стала спажытае спіртное.

Юнака змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Максімальнае пакаранне, якое пагражае "нудысту", — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі