Пачаўся марафон салідарнасці з палітвязнямі. Сабраныя першыя 30 тысяч еўра

У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў / Кадр з відэа

У Беларусі амаль паўтары тысячы палітвязняў / Кадр з відэа

Марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно” — ініцыятыва незалежных медыў. Падчас 12-гадзіннага марафону працуе збор на падтрымку для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Сабрана больш за 31 тысячу еўра. Але мэта ўдзельнікаў марафону — 200 тысяч.

Да трансляцыі далучаюцца палітыкі, блогеры, дзеячы культуры, спартоўцы, грамадскія актывісты. Марафон будзе працягваецца з 10 раніцы да 22 гадзін вечара па Мінску. Еўрарадыё прымае ў сябе тры гадзіны марафона: з 17:30 да 20:30 па Мінску.

Данаты гледачоў збіраюцца на адзіны рахунак. Кантраляваць размеркаванне сродкаў для палітзняволеных будзе назіральная рада прадстаўнікоў медыяў — арганізатараў марафону. 

Увага! Калі вы знаходзцеся ў Беларусі, то просім клапаціцца пра сваю бяспеку. Рэпосціць, лайкаць і каментаваць трансляцыю са сваіх персанальных акаунтаў — небяспечна. Калі вы хацелі б падтрымаць палітвязняў грашыма, то з Беларусі гэта таксама рабіць небяспечна, але вы можаце прапрасіць заданаціць сваіх сяброў і сваякоў, якія знаходзяцца за мяжой.

Глядзець марафон можна тут:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі