Праходзіць першы ў Беларусі судовы працэс па справе кватэрнага дэбашыра

Паведамляецца, што летась мінчанка, якая з'яўляецца суседкай адказчыка, у сувязі з шумам у кватэры больш за 30 раз выклікала міліцыю. Каб даць неабходныя доказы, жанчына запісвала шумныя вечарынкі ў суседняй кватэры на дыктафон і нават ўстанавіла камеру відэаназірання насупраць суседскай кватэры. У выніку ЖРЭА звярнулася ў суд з грамадзянскім пазовам аб высяленні шумнага жыхара.

Згодна з новым Жыллёваму кодэксу суд мае права прыняць рашэнне аб тым, што ўласнік, які прызнаны вінаватым у парушэнні правілаў карыстання жыллём, абавязаны прадаць кватэру, а на атрыманыя грошы купіць сабе новае жыллё. Адказчыку даецца месяц на выкананне рашэння суда. Калі ён не прадасць кватэру, суд яе выставіць на аўкцыён.

БЕЛТА адзначае, што гэта першы ў нашай краіне судовы працэс па прымусе ўласніка да продажу жылля за парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі