Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшам і яго жонкай

Дзмітрый Лукша і яго жонка Паліна ў судзе / sb.by
Дзмітрый Лукша і яго жонка Паліна ў судзе / sb.by

У Мінску пачаўся суд па справе былога журналіста Беларускага тэлебачання Дзмітрыя Лукшы, паведамляе "Спутник". Лукшу абвінавачваюць у дыскрэдытацыі Беларусі і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Разам з ім судзяць і яго жонку Паліну Палавінку. Ёй выстаўленыя абвінавачванні ў дапамаганні і ўдзеле у пратэстах.

Дзмітрый Лукша — былы вядоўца праграмы "Зона Х" на "Беларусь 1". На момант затрымання ён працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала"Хабар 24". Яго затрымалі ў сакавіку, але вядома пра гэта стала праз некалькі месяцаў. У Генпракуратуры пазней казалі, што Лукша з лістапада 2021-га па сакавік 2022-га "сістэматычна перадаваў замежнаму тэлеканалу за ўзнагароджанне матэрыялы пра падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь" і "з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара ён зрабіў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчаюць загадзя ілжывую інфармацыю, і перадаў іх згаданаму тэлеканалу". Жонка Лукшы, лічыць следства, дапамагала яму ў працы.

Праваабаронцы прызналі Дзмітрыя Лукшу і ягоную жонку палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі