Экс-вядоўца праграмы “Зона X” ужо два месяцы за кратамі
Былы вядоўца праграмы “Зона X” на Беларускім тэлебачанні Дзмітрый Лукша ўжо больш за два месяцы знаходзіцца за кратамі. Пра гэта стала вядома праваабаронцам.
Журналіста затрымалі 11 сакавіка пасля ператрусу ў яго кватэры ў Мінску. Дзмітрый працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала “Хабар 24”. Падставай для затрымання стаў яго сюжэт на гэтым тэлеканале.
Спачатку журналісту інкрымінавалі абразу прадстаўніка ўлады. Пасля абвінавацілі яшчэ і ў арганізацыі альбо актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Яго утрымліваюць ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага.
Праваабаронцам стала вядома, што Лукшу абвінавачваюць у "арганізацыі альбо актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак" і ў "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.