Пад дахам шматкватэрнага дома ў Гомелі пры рамонце знайшлі дзве гранаты

Пад дахам шматкватэрнага дома ў Гомелі пры рамонце знайшлі дзве гранаты

У шматкватэрным доме на праспекце Леніна ў Гомелі падчас рамонту знайшлі дзве гранаты. Пра гэта паведамляе прэс-служба гомельскай міліцыі.

Рабочыя разбіралі старыя канструкцыі даху, і на гарышчы будынка ім трапіліся дзве гранаты РГД-33 савецкай вытворчасці часоў Другой сусветнай вайны.

На месцы здарэння працавалі міліцыя, МНС, а таксама сапёры з вайсковай часці 5525. З будынка былі эвакуяваныя 21 жыхар і работнікі размешчанай тут крамы. Дарога каля будынка была перакрытая. 

Сапёры забралі і вывезлі знойдзеныя гранаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі