Пад Гродна дзяўчынка заблукала, калі яе маці заснула на пікніку

Пад Гродна дзяўчынка заблукала, калі яе маці заснула на пікніку

У лесе каля вёскі Каробчыцы пад Гродна знайшлася малалетняя дзяўчынка, якая ішла без дарослых. Выявіў яе мясцовы дачнік, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама

Дзіця знайшлі каля 14.30. Дзяўчынка паведаміла, што яе клічуць Наста, маму — Алена, тату — Міхаіл.

Падчас агляду мясцовасці міліцыянты знайшлі маці дзяўчынкі. Выявілася, што кампанія, у якой былі бацькі дзяўчынкі, адправілася на пікнік. Праз выпітае спіртное жанчына заснула, а бацька пакінуў застолле раней. Дзяўчынка засталася сам-насам і сышла ў лес. 

Цяпер маці дзяўчынкі накіравалі на агляд, а дзіця змясцілі ў сацыяльна-педагагічны цэнтр па вуліцы Дамброўскага. 

Міліцыя праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі