Пад Калінкавічамі п'янага кіроўцу спынілі толькі "шыпамі"
Падчас стандартнай праверкі дакументаў ўначы 8 студзеня на патрабаванне інспектараў ДПС не спыніўся кіроўца Peugeot 406.
Ён толькі павялічыў хуткасць і паспрабаваў уцячы. Пачалася пагоня. На неаднаразовыя патрабаванні спыніць аўтамабіль мужчына не рэагаваў. Ужо за горадам інспектары зрабілі два папераджальныя стрэлы ў паветра. Спыніць жа Peugeot удалося толькі спецыяльным сродкам — "шыпамі", пакладзенымі на асфальт.
Кіроўцу затрымалі. Ім аказаўся 26-гадовы п'яны мясцовы жыхар. Раней мужчына ўжо трапляў пад суд. Цяпер жа супраць яго склалі некалькі пратаколаў, аўтамабіль апынуўся на штрафстаянцы, інфармуе партал tut.by.