Пад Кобрынам у ДТЗ загінула два чалавекі, яшчэ чацвёра ў лякарні
Пад Кобрынам у ДТЗ загінула два чалавекі, яшчэ чацвёра трапілі ў лякарню. Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося сёння прыкладна ў 13:52 на 21 кіламетры аўтадарогі Кобрын-Завужоўе.
Аўтамабіль “Фальксваген Гольф” з’ехаў у кювет, перакуліўся і ўдарыўся аб прыдарожнае дрэва. Кіроўца і адзін з пасажыраў загінулі на месцы. У машыне была таксама жанчына і трое дзяцей — іх даставілі ў лякарню з траўмамі.
Вядома, што на момант аварыі ніхто з людзей, якія знаходзіліся ў салоне, не быў прышпілены.
Следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння.