Пад Магілёвам праз замыканне праводкі загарэліся гаражы (фота)

Пад Магілёвам праз замыканне праводкі загарэліся гаражы (фота)

У пасёлку Усход пад Магілёвам загарэліся гаражы. Гэта здарылася 23 снежня ў другой палове дня. На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС гарэў дах над двума збудаваннямі, існавала пагроза суседнім гаражам.

Гэта цагляныя збудаванні з шыферным двухскатным дахам і жалезабетонным перакрыццем. Усяго ў блоку 7 гаражоў.

У выніку здарэння згарэлі два з іх. Магчымая прычына інцыдэнту — кароткае замыканне электраправодкі, паведамляе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі