Пад Масквой самалёт сутыкнуўся з чайкамі і сеў на кукурузным полі (відэа)
Жорсткую пасадку быў вымушаны здзейсніць пасажырскі самалёт, які ляцеў з Масквы ў Сімферопаль, піша "Новая газета".
Пры ўзлеце самалёт Airbus A-321 авіякампаніі "Уральскія авіялініі" сутыкнуўся са зграяй чаек. Птушку трапілі ў абодва рухавікі авіялайнера, прычым адзін з іх, паводле некаторых звестак, загарэўся.
Самалёт быў вымушаны сесці ў кукурузнае поле за 1 кіламетр ад узлётна-пасадачнай паласы. На яго борце былі 234 чалавекі, у тым ліку сем чальцоў экіпажа. Пры пасадцы пацярпелі 23 чалавекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.