Пад Мінскам трактар выпадкова разбурыў будынак, загінула жанчына

Пад Мінскам трактар выпадкова разбурыў будынак, загінула жанчына

Пад Мінскам трактар выпадкова разбурыў будынак, загінула жанчына. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося раніцай 28 кастрычніка на бульбасховішчы сельскагаспадарчага прадпрыемства ў вёсцы Васілёўшчына. 18-гадовы хлопец, кіруючы трактарам, дапусціў сутыкненне з апорнай калонай, якая абрынулася, а за ёй і дах. 61-гадовая загінулая працавала на згаданым прадпрыемстве. Пацярпела яшчэ адна жанчына, яе з траўмамі завезлі ў бальніцу.

На месцы працавалі следчыя, прызначаны экспертызы. Паводле папярэдняй інфармацыі, трактарыст быў цвярозы. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 2 арт. 317 КК).

Пад Мінскам трактар выпадкова разбурыў будынак, загінула жанчына
На месцы здарэння / sk.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі