Пад Оршай патануў 33-гадовы мужчына

Пад Оршай патануў 33-гадовы мужчына

У горадзе Барань Аршанскага раёна патануў 33-гадовы мужчына, паведамляе Следчы камітэт у Telegram-канале.

Здарэнне адбылося 3 чэрвеня. Кампанія з пяці чалавек адпачывала каля вадаёма, выпіваючы спіртное. У нейкі момант адзін з мужчын пайшоў купацца і знік. Знаёмыя спрабавалі знайсці яго, але безвынікова. 

Цела мужчыны дасталі з вады супрацоўнікі АСВОД. Пры аглядзе не было выяўлена бачных цялесных пашкоджанняў. Прызначана судова-медыцынская экспертыза, праваахоўнікі апытваюць знаёмых загінулага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі