Пад Ваўкавыскам і Ашмянамі са снегу выцягвалі школьныя аўтобусы

Школьны аўтобус у Ваўкавыскім раёне

Школьны аўтобус у Ваўкавыскім раёне / mchs.gov.by

Раніцай 16 студзеня ў Ваўкавыскім раёне каля вёскі Андрэевічы ў снезе заграз школьны аўтобус. Як паведамляюць ратавальнікі, прычынай здарэння стаў неачышчаны ад снегу ўчастак дарогі. У салоне аўтобуса былі 17 чалавек, у тым ліку 14 дзяцей. На месца прыехалі супрацоўнікі МНС, якія вызвалілі аўтобус ад "снежнага палону" і адцягнулі яго на ачышчаны ўчастак дарогі. Ён далей павёз школьнікаў. Адзначаецца, што ніхто не пацярпеў.

Яшчэ адзін школьны аўтобус раніцай у аўторак трапіў у падобную сітуацыю ў Ашмянскім раёне. Дзяцей у салоне не было.

А навагрудскія ратавальнікі выцягнулі са снегу аўтамабіль хуткай меддапамогі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі