Пад Жабінкай казуля трапіла ў камеру пропуску караблёў (фота, відэа)
З незвычайнай просьбай да ратавальнікаў звярнуўся 17 снежня дырэктар Жабінкаўскай паляўнічай гаспадаркі. Ён распавёў, што на гідравузле ў вёсцы Навасады ў камеру пропуску караблёў трапіла казуля і не можа сама выбрацца, перадае прэс-служба МНС.
Ратавальнікі злавілі жывёлу з дапамогай выратавальнай дошкі і, абвязаўшы вяроўкай, паднялі наверх.
Пасля агляду ветэрынараў казулю перадалі прадстаўнікам паляўнічай гаспадаркі. А тыя выпусцілі жывёлу на прыроду.
Фота: brest.mchs.gov.by