Падчас экамарафону ў Гомелі памёр 65-гадовы мужчына

Падчас экамарафону ў Гомелі памёр 65-гадовы мужчына

Падчас экамарафону ў Гомелі памёр 65-гадовы мужчына. Ён удзельнічаў у забегу на 6300 метраў. Мужчыне стала кепска пасля таго, як ён прабег 1 кіламетр. Лекары з “хуткай”, якія дзяжурылі на мерапрыемстве, выратаваць яго не змаглі. Мяркуецца, што прычынай смерці маглі стаць праблемы з сэрцам. Вядома, што ў памерлага была даведка-допуск да ўдзелу ў забегу, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Як стала вядома, ён бег за аграрна-тэхнічны ліцэй, у якім выкладаў фізкультуру.

У экамарафоне ў Гомелі паўдзельнічалі некалькі тысяч чалавек, яны беглі да дыстанцыі 6,3 і 42 км.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі