Падчас хапуну на Гомельшчыне затрымалі мінімум чатырох чалавек
Хапун у Гомелі
Падчас чарговага хапуну на Гомельшчыне затрымалі як мінімум чатырох чалавек. Відэа з затрыманымі з'явілася ў тг-канале сілавікоў.
Усіх іх вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". На відэа адзін з мужчын кажа, што яго затрымалі за падпіску на "экстрэмісцкую" групу ў сацсетцы "Вконтакте". Другі кажа, быццам пераслаў жонцы інфармацыю з "экстрэмісцкага" сайта.
Праваабаронцы апазналі аднаго з затрыманых — гэта Ігар Песікаў са Светлагорска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.