Падчас хапуну ў Смаргоні і Слоніме затрымалі каля 50 чалавек — праваабаронцы
Кайданкі, ілюстрацыйнае фота
Працягваюць прыходзіць паведамленні пра зачысткі ў розных рэгіёнах Беларусі, якія пачаліся 31 кастрычніка.
У Смаргоні і Смаргонскім раёне пад хапун трапілі не менш за чатыры дзясяткі чалавек, паведамляюць праваабаронцы. Людзей затрымліваюць пад самымі рознымі нагодамі: удзел у мірных акцыях у 2020-м, падпіскі на "экстрэмісцкія" сайты і тэлеграм-каналы, подпісы за "няправільных" кандыдатаў на выбарах 2020 года, дапамога сем'ям палітвязняў, атрыманне дапамогі ад грамадскіх ініцыятыў. Як адзначаюць праваабаронцы сярод затрыманых ёсць як людзі, якія пастаянна жывуць у горадзе, так і тыя, хто вяртаецца з-за мяжы.
На некаторых распачалі крымінальныя справы паводле артыкулаў 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і 361 КК (Заклікі да санкцый ці іншых дзеянняў, якія шкодзяць нацыянальнай бяспецы).
Пад "зачыстку" ў Слоніме трапіла не менш за дзесяць чалавек. Некаторых ужо арыштавалі на 15 сутак. Сярод затрыманых ёсць тыя, каму пагражаюць крымінальнымі справамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.