Падлетак у Мінску запаліў 9-гадовага хлопчыка аэразольным балончыкам
27 жніўня ў 15:20 ў службу МНС звярнуўся супрацоўнік бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Ён паведаміў, што ў прыёмнае аддзяленне паступіла дзіця з апёкамі, перадае прэс-служба сталічнага ўпраўлення МНС.
Выявілася, што каля дома №5 па вуліцы Валгаградскай ў 13:35 да пацярпелага дзевяцігадовага хлопчыка падышоў незнаёмы падлетак. Ён накіраваў на дзіця струмень газу з аэразольнага балончыка і падпаліў запальнічкай. Ад гэтага хлопчык і атрымаў апёкі.
Лекараў выклікалі мінакі. Пасля агляду хлопчыка шпіталізавалі ў лякарню з апёкам сцягна.
Разглядам здарэння займаецца мінсакя міліцыя.