Падлетка забіла маланкай у Нараўлянскім раёне
Калі пачалася навальніца, хлопец заставаўся на адкрытай прасторы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Падлетка забіла маланкай у Нараўлянскім раёне. Трагедыя адбылася напярэдадні каля 14 гадзін побач з вёскай Калінічы, піша выданне "Прыпяцкая праўда". Хлопец быў на палігоне ЦКА — працаваў па дамове падраду, дапамагаў з сартаваннем смецця.
Калі пачалася навальніца, ён не схаваўся, а застаўся на адкрытай мясцовасці. Пасля ўдару маланкі яму выклікалі хуткую, але медыкі змаглі толькі канстатаваць смерць падлетка. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.