Падлетку з эпілепсіяй, асуджанаму за пратэсты, дадалі 1,5 года да ранейшых 5

Падлетку з эпілепсіяй, асуджанаму за пратэсты, дадалі 1,5 года да ранейшых 5

14 ліпеня ў Гомелі суд Цэнтральнага раёна асудзіў 17-гадовага Мікіту Залатарова на паўтара года пазбаўлення волі. Хлопца прызналі вінаватым у "гвалце над міліцыяй" — нападзе на канваіраў СІЗА, перадае Радыё "Свабода".

У лютым 2021-га Залатарова асудзілі на 5 гадоў за "масавыя беспарадкі".

Мікіта хварэе: у яго эпілепсія. На цяперашнім судзе ён заявіў, што яго працягваюць біць у СІЗА.

У абвінавачанні гаварылася, што 17-гадовы падлетак напаў на канваіраў Лучкіна і Хацкова, калі яны сілай цягнулі яго ў камеру. Таксама следства заявіла, што падлетак выказаў пагрозы гвалту ў бок супрацоўніцы СІЗА Хаўбок.

Адзін з пацярпелых сказаў, што Мікіта не хацеў вяртацца ў брудную камеру, дзе рамантавалі сантэхніку. "Камеры ў нас прыбіраюць самі асуджаныя, так што ён незаконна патрабаваў. Я выконваў загад начальства, калі вёў яго з камеры псіхолага ў камеру з прымяненнем сілы", — заявіў супрацоўнік СІЗА.

На судзе Залатароў расказаў, што два месяцы сядзеў адзін і ў яго не вытрымлівала псіхіка. "Таблеткі даюць нерэгулярна. Калі ў мяне ў адзіночцы пачнецца прыступ — хто дапаможа? Я адмовіўся ісці ў брудную камеру з кабінета псіхолага", — патлумачыў хлопец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі