Пагадненне аб спрошчаным візавым рэжыме з ЕС можа з'явіцца да канца 2015-га

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН.



Макей адзначыў, што Беларусь заяўляла пра сваю гатоўнасць пачаць перамовы з Еўрасаюзам па візавых пытаннях. Па яго словах, факты і аргументацыя сведчаць не на карысць пазіцыі Еўрапейскага саюза. "Але галоўнае, што ў канчатковым выніку і ЕС, і Беларусь заявілі аб сваёй гатоўнасці весці перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі", — падкрэсліў кіраўнік МЗС.



Ён звярнуў увагу на тое, што спрашчэнне візавага рэжыму з шэрагам краін з'яўляецца адным з замежнапалітычных прыярытэтаў Беларусі. Так, 1 чэрвеня набыло моц пагадненне пра бязвізавы рэжым з Турцыяй, у лістападзе 2013 года было заключанае адпаведнае пагадненне з Бразіліяй, завяршаецца перамоўны працэс па спрашчэнні візавага рэжыму з Ізраілем, вядуцца перамовы з іншымі краінамі, адзначыў міністр.



Па словах Макея, запланаваны на травень візіт у Мінск прадстаўнікоў ЕС для правядзення чарговага раўнда перамоваў па візавых пытаннях не адбыўся па тэхнічных прычынах.



Фота — uvaga.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі