Пагоня ў Дзяржынску: кіроўца на "Ніве" ўцякаў ад ДАІ і перавярнуўся (відэа)

У Дзяржынску позна ўвечары 13 лістапада супрацоўнікі ДАІ лавілі п'янага кіроўцу. Мужчына на аўтамабілі ВАЗ-21214 "Ніва" не спыніўся на патрабаванне і паспрабаваў уцячы. Пачалася пагоня. Супрацоўнікі ДАІ па рацыі выклікалі падмацаванне.

Кіроўца павялічваў хуткасць і перашкаджаў абгону патрульнай аўтамашынай. Аднак на адной з вуліц "Ніва" наехала на бардзюр тратуара. Мужчына не саўладаў з кіраваннем, праз што машыну занесла, і яна з'ехала ў кювет. Аўтамабіль разбіў агароджу і знёс бетонны слуп прыватнага падворку.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ, 33-гадовы кіроўца атрымаў лёгкае сатрасенне галаўнога мозгу. У яго крыві выявілі 1,84 праміле алкаголя.

Высветлілася, што пасля распіцця алкагольных напояў з сябрам мужчына вырашыў урэгуляваць "сямейна-бытавое пытанне" і самачынна сеў за руль ВАЗа аднаго з прадпрыемстваў Дзяржынска. Ён хацеў забраць з электрычкі сваю жонку. Праводзіцца праверка.

У 2008 годзе мужчыну ўжо прыцягвалі да адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі