“Пагроза ўсёй Еўропе”: МЗС Літвы патрабуе Мінск вырашыць пытанні бяспекі на АЭС
Беларуская АЭС
Літоўскі МЗС заклікае Беларусь неадкладна вырашыць пытанні экалагічнай, ядзернай і радыяцыйнай бяспекі на Беларускай АЭС. Адпаведную ноту ён перадаў у беларускую знешнепалітычную ўстанову.
“Беларусь працягвае ігнараваць заклікі міжнароднай супольнасці вырашыць насамперш усе праблемы бяспекі ў гэтым небяспечным ядзерным праекце”, — гаворыцца ў паведамленні Вільнюса.
У Літве лічаць, што Астравецкая АЭС “уяўляе сабой вялікую пагрозу для ўсёй Еўропы”.
Пад канец кастрычніка беларускае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дазволіла уводзіць у эксплуатацыю другі блок станцыі. У Літве настойваюць на прыпынку працы і першага, і другога энергаблокаў датуль, пакуль не будуць вырашаныя ўсе пытанні бяспекі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.